Сэрца на далонi, сэрца ў творах

У гэтым раздзеле змешчаны матэрыялы са спецыялізаваных перыядычных і іншых выданняў, што тычацца кінафільмаў, тэлеспектаклей, знятых па творах Івана Пятровіча, рэцэнзіі на фільмы, афішы і г. д.

Адкрывае гэту старонку спіс твораў, якія былі экранізаваны:

  • Крыніцы (1965)
  • Хлеб пахне порахам(1974)
  • Гандлярка і паэт (1976)
  • Шлюбная ноч (1975), фільм называецца “Вясельная ноч”
  • Трывожнае шчасце (1968, тэлеспектакль)
  • Атланты і карыятыды (1980)
  • Вазьму твой боль (1978)
  • Эшалон прайшоў (Эшалон у Германію, 1971)
  • Зняты кінафільм “Хлеб пахне порахам” (1974)
  • Снежныя зімы (2005) і Глыбокая плынь (2005)
  • фільм называецца «Глубокое течение»
  • Спіс твораў, якія былі інсцэніраваны:
  • Глыбокая плынь (1956)
  • Сэрца на далоні (1965)
  • Снежныя зімы (1968)
  • Атланты і карыятыды (1978)
  • Гандлярка і паэт (1981)

Плённае развіццё нацыянальнага кінамастацтва немагчыма без яго цесных сувязей з нацыянальнай літаратурай, кіно без літаратуры не жыве, сведчаннем чаго з’яўляецца ўвесь шлях, які пройдзены беларускай кінематаграфіяй. Найбольш значныя поспехі былі атрыманы менавіта тады, калі майстры беларускага кіно звярталіся да нацыянальнай літаратуры, цесна супрацоўнічалі з беларускімі пісьменнікамі. Таму сведчыць плённае супрацоўніцтва беларускіх кінематаграфістаў з Іванам Пятровічам Шамякіным.
Творы Івана Шамякіна быццам бы спецыяльна былі створаны для кінематографа: кампактныя, ёмістыя, з найдраматычнымі сюжэтамі, з рэзка акрэсленымі характарамі. І пэўна невыпадкова значная іх частка атрымала экраннаае ўвасабленне. Гэты факт сам па сабе унікальны. За кінафільм “Вазьму твой боль” Іван Шамякін узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання за 1982 г.

Трывогі і шчасце Івана Шамякіна
Драматургiчная спадчына
Меню