Класікі не паміраюць

Наступны раздзел называецца “Класікі не паміраюць” і змяшчае ўспаміны людзей, якія калі-небудзь сустракаліся, працавалі з Іванам Пятровічам Шамякіным, якім ёсць што сказать пра гэтага таленавітага і чуйнага чалавека

Змешчаны, таксама, творы, прысвечаныя Івану Пятровічу. Памяці Івана Пятровіча Шамякіна

Не, класікі не паміраюць –
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.

Бо знітаваныя з народам
Яны прайшлі свае жыцце,
Адправіўшы ўсе нягоды
У дальні кут у небыццё.

Каб не было ні ў чым падману,
Каб дух бунтарскі не згасаў,
Старонкі полымных раманаў
Сам Бог на вуха дыктаваў.

Яны пакутвалі начамі,
Каб менш пакут было зямлі,
Яны нястомна і адчайна
Да вечнай ісціны ішлі,

Каб тую ісціну адкрыта
Сваім нашчадкам перадаць.
З нябесным злучаны блакітам
Над вечнаю зямлей крыляць!

Валянцін Лукша

Тут зямля, як матчына далонь
Спiс твораў
Меню