Глыбокiя плынi жыцця

Раздзел апавядае аб грамадскай дзейнасці Івана Пятровіча Шамякіна

«Заканамерна, што творчы тэмперамент Івана Пятровіча Шамякіна выявіўся не толькі ў мастацкіх творах, але таксама ў грамадскай дзейнасці, службовых дачыненнх: на кіруючых пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі (1954 –1980), у працы галоўнага рэдактара выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя П. Броўкі (1980 – 1992), дэпутата і Старшыні Вярхоўнага Савета БССР, члена дэлегацыі Беларусі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, члена ЦК КПБ, члена Беларускага камітэта абароны міру.
Шмат клопатаў было ў Івана Пятровіча не толькі творчых, але і грамадскіх, службовых. Яго ведалі і любілі рабочыя і міністры, вучоныя і людзі мастацтва. Яму пісалі як дэпутату, як добраму і чуламу чалавеку…»

Класік савецкай беларускай літаратуры, Язэп Палубятка

Да 80-годдзя са дня нараджэння Івана Шамякіна Быў час — была сістэма. I кожны з нас у той ці іншай ступені яе выхаванец. Выхаванец свайго часу. Ісціна святая, яна існуе з пакон веку. Самы справядлівы суддзя — час. Толькі ён ставіць апошнія кропкі над «і». А ў людзей заўжды суб’ектыўныя меркаванні. Такое меркаванне маю і я. І ўсё ж — сваю думку я аддаю волі часу, але з вялікім імпэтам і непамернай зайздроснасцю працавітасці хацеў бы мець гонар пераказаць біяграфічны і творчы шлях Івана Пятровіча Шамякіна з нагоды яго дня нараджэння. Перш чым распавяаць біяграфічны шлях гэтага чалавека трэба нагадаць тытулы і яго ўшанаванні. Іван Пятровіч з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года, з 1972 года ён народны пісьменнік Беларусі і яго творы ў гады свайго шка-лярства мы вымушаны былі вывучаць абавязковым чынам. Да гэтага часу ён дамогся самых разнастайных ушанаванняў. У 1951 годзе Іван Шамякін за раман «Глыбокая плынь» атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1937 годзе за раман «Крыніцы» меў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа. Надалей за раман «Сэрца на далоні» ды пенталогію «Трывожнае шчасце» у 1967 годзе быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР імя Я. Коласа. У 1981 годзе Іван Шамякін тытулаваны вышэйшай ўзнагародай СССР -Герой Сацыялістычнай Працы. Ён дасягнуў усіх вяршынь у той дзяржаве, але яго не забываюць прэміра- ваць. У 1982 годзе за кінафільм «Вазьму твой боль» меў Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання. Жыццёвы шлях Івана Шамякіна меў сціплы пачатак. Ён нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма ў звычайнай сялянскай сям’і. Дзед меў мала зямлі і таму жыў бедна. 3 гэтай нагоды бацька, Пятро Мінаевіч, вымушаны быў ездзіць на заработкі. 3 1925 года ён пачаў працаваць лесніком у Цярэшкавічах пад Нова-Беліцай. Надалей Пятро Шамякін працаваў лесніком у розных мясцінах аж да 1965 года. Прынамсі і з гэтай нагоды Іван у школу пайшоў позна, на дзевятым годзе. Да пятага класа вучыўся в. Краўцоўка. Пасля з’аканчэння сямі класаў Макаўскай школы працягваў навучанне ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, які закончыў у 1940 годзе. Тут жа ён пачаў пісаць вершы і стаў актыўным супрацоўнікам літаратурнага аб’яднання пры г-це «Гомельская праўда». У гэты час пачаў літаратурныя спробы ў жанры прозы. Адно невялікае апавяданне Шамякін адаслаў у Менск і нечакана на яго атрымаў грунтоўную, на некалькі старонак, рэцэнзію М. Лынькова, які тады ўзначальваў СП Беларусі і быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі». Пасля заканчэння вучобы ў тэхнікуме быў накіраваны ў Беласток, але працаваў не доўга. Неўзабаве быў мабілізаваны ў войска. Служыў у зенітна-артылерыйскай частцы, удзельнічаў у абарончых баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у Польшчы, закончыў вайну ў званні афіцэра. Пісаў вершы і друкаваў іх у армейскай газеце «Часовой Севера». 3 1945 па 1948 год настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага р-на. У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педінстытута імя В. Чкалава. У 1948 годзе пайшоў вучыцца ў Рэспубліканскую партыйную школу. Пасля яе заканчэння працаваў ст. рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. 3 гэтага часу, як жыццёвы так і творчы шлях яго, непасрэдна звязаны з літаратурай. Яна — яго натхненне, яна — яго дабрабыт. Неўзабаве стаў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна», а ў 1954 годзе працаваў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі; з 1966 — сакратаром праўлення, з 1968 — другім сакратаром, з 1971 — першым намеснікам старшыні і з 1976 — першым сакратаром СП Беларусі. 3 1980 па 1992 галоўны рэдактар Беларускай Энцыклапедыі. 3 1990 года Іван Шамякін сябар Рады СП Беларусі. Не цураўся Іван Пятровіч і грамадскай дзейнасці. Быў актыўным правад- ніком пастулатаў камуністычнай улады і Саветаў. У 1963 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у працы ХУШ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У свой час быў дэпутатам ВС БССР і СССР, старшынём ВС БССР. Дасягнуўшы такіх адміністрацыйных вяршынь Іван Шамякін меў адпаведна шэраг урадавых узнагародаў: тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, два ордэны Леніна, Айчыннай вайны, Дружбы народаў, «Знака Пашаны», медаль Ф. Скарыны і шэраг іншых медалёў. Ён таксама Лаўрэат юбілейнай літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), а за шэфскую працу атрымаў званне Выдатніка міліцыі. Як ужо было адзначана вышэй, Іван Пятровіч напачатку сваёй творчай дзейнасці меў непасрэдныя стасункі з кіраўніцтвам СП, быў яго кіраўніком і многія гады праца гэтага органа непасрэдна накіроўвалася юбілярам, а таму ў гэтага пісьменніка творы не перапісваліся па некалькі разоў запар і не захоўваліся ў шуфлядзе да лепшых часоў. Усё што выходзіла з-пад пяра Шамякіна друкавалася і мела шырокі доступ да чытача. Можна, вядома, зрабіць пералік твораў напісаных класікам беларускай літаратуры часоў сацыялістычнага рэалізму. Нажаль у газеце зрабіць такое немагчыма, бо нават у Бібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменнікі» пералік выдадзеных і надрукаваных твораў Івана Пятровіча Шамякіна, што здзейснены дробным шрыфтам займае 16 старонак. Зайздросная літаратурная спадчына! У стылі сацыялістычнага рэалізму працуе пісьменнік і сёння. Творы апошніх гадоў не сышлі з класавых пазіцый, а беларуская гісторыя так і разглядаецца праз савецкія акуляры. Мабыць Шамякіну мяняцца позна ды і не трэба. Ён застаецца песняром сваёй эпохі.

Драматургiчная спадчына
Тут зямля, як матчына далонь
Меню