Драматургiчная спадчына

У гытым раздзеле змешчаны матэрыялы (рэцэнзіі, водгукі, фотаздымкі, афішы), што датычацца драматургічных твораў І. П. Шамякіна

Майстрам вострага, дынамічнага сюжэту і зймальнай інтрыгі выявіў сябе Іван Шамякін ў арыгінальнай драматургічнай творчасці. Яго п’есы вызначаюцца шырокім падзейна-тэматычным і ідэйна-пафасным дыяпазонам. Творчая манера драматурга эвалюцыяніравала ад распрацоўкі дэтэктыўна-прыгодніцкіх фабул («Не верце цішыні», 1957, пастаўлена Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача, 1958, і інш.), паказу пераважна знешняй падзейнасці («Дзеці аднаго дома», 1967, пастаўлена тэатрам юнага гледача, 1967), да ўсебаковага даследавання маральнага мікракосмасу грамадства: рэзкай крытыцы мяшчанства ў п’есе «Выгнанне блудніцы» (1961, пастаўлена тэатрам імя Я. Коласа, 1961, і інш.), праблемы няпростага сталення маладой асобы склалі сэнсава-выяўленчы стрыжань п’ес “Экзамен на восень” (1973, пастаўлена тэатрам юнага гледача, 1974, Гомельскім тэатрам, 1975, і інш.), “Баталія на лузе” (1972, ставілася аматарскімі тэатрамі), “Залаты медаль” (1979, пастаўлена Магілеўскім абласным тэатрам драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, 1980, і інш.). Псіхалагічная драма “І змоўклі птушкі” (1977, пастаўлена Брэсцкім тэатрам, тэатрам імя Я. Купалы, абодва ў 1977 г., і інш.) – апалогія чуласці, спагаднасці, душэўнай дэлікатнасці ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. П’есы Шамякіна ставіліся і за межамі Беларусі.

У тэатрах Беларусі пастаўлены п’есы:

  • Не верце цішыні (1957)
  • Дзеці аднаго дома (1967)
  • Выгнанне блудніцы (1961)
  • Баталія на лузе (1972)
  • Экзамен на восень (1973)
  • Залаты медаль (1979)
  • І змоўклі птушкі (1977)

Празаічныя творы, якія былі інсцэніраваны:

  • Глыбокая плынь (1956)
  • Сэрца на далоні (1965)
  • Снежныя зімы (1968)
  • Атланты і карыятыды (1978)
  • Гандлярка і паэт (1981)
Сэрца на далонi, сэрца ў творах
Глыбокiя плынi жыцця
Меню