Віртуальны музей Івана Шамякіна

Віртуальны музей Івана Шамякіна

Прапануем вашай увазе электронную версію музея Івана Пятровіча Шамякіна пад назвай “Майстра”

Гэты праект прысвечаны 85-гадоваму юбілею пісьменніка. У музеі грунтоўна паказаны жыццё, творчасць і грамадская дзейнасць творцы, яго стаўленне да літаратуры і літаратурных працэсаў, сувязь з сучаснікамі.
Музей мае мэтай скіраваць наведвальніка на ўспрыманне асобы Івана Пятровіча Шамякіна, як пісьменніка з вялікай творчай спадчынай.
Экспазіцыі складаюцца з самых розных па сваёй аб’ёмнай і відавой характарыстыцы матэрыялаў: гэта фотаздымкі бацькоў, самога Шамякіна, пісьменнікаў, як рускіх, так і беларускіх, з якімі кантактаваў Іван Пятровіч, артыстаў, што ўдзельнічалі ў пастаноўках яго п’ес і кінафільмах, газеты і часопісы, дзе публікаваліся яго творы, артыкулы з літаратуразнаўчых часопісаў, газет, водгукі і рэцэнзіі.

Іван Шамякін

Матэрыял групуецца тэматычнымі комлексамі. У музей уключаны наступныя раздзелы:

  • Дарога ў вялікае жыццё
  • Трывогі і шчасце Івана Шамякіна
  • Сэрца на далоні, сэрца ў творах
  • Драматургічная спадчына
  • Глыбокія плыні жыцця
  • Тут зямля, як матчына далонь
  • Класікі не паміраюць
  • Фотастаронка
  • Спіс твораў
  • Бібліяграфія

Для ўзбагачэння інфармацыйнасці раздзелаў пасля кожнага з іх ўведзены дадатковыя спісы літаратуры.
Прадстаўленыя матэрыялы будуць цікавымі як для даследчыкаў творчасці пісьменніка, так і для студэнтаў, навучэнцаў школ, тэхнікумаў і іншых навучальных устаноў, а таксама для ўсіх аматараў беларускай літаратуры.
Экспазіцыя музея мусіць сцвярджаць, што творчасць І. П. Шамякіна ўзбагачае духоўнасць людзей сваёй шчырасцю, высокім сумленнем і дабрыней.

Герой Сацыялістычнай працы, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, народны пісьменнік,лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і дзвюх Дзяржаўных прэмій БССР – гэта толькі асноўныя, калі можна так сказаць, рэгаліі Івана Пятровіча Шамякіна. Ён даўно ганараваны і ганараваны заслужана, бо з’яўляецца народным не толькі па званні, а па прызнанні, па вядомасці, якую набыў, дзякуючы сваім яркім выдатным творам.

Стагоддзе адышло – засталіся кнігі Івана Шамякіна, па якіх нашы наступнікі, таксама як і мы, будуць адкрываць для сябе беларусаў такімі, якімі яны былі тады, калі нараджаліся творы аднаго з найвыдатнейшых беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя.

Дарога ў вялікае жыццё
Трывогі і шчасце Івана Шамякіна
Сэрца на далонi, сэрца ў творах
Драматургiчная спадчына
Глыбокiя плынi жыцця
Тут зямля, як матчына далонь
Класікі не паміраюць
Спiс твораў
Бiблiяграфiя

Меню